РУС БЕЛ ENG

Юные спасатели-пожарные на страже...

17.10.2024
❄️

🌬Калі халады дыктуюць свае правілы…

Халодныя кастрычніцкія ночы дыктуюць свае правілы, і зараз паўсюль у жылым сектары грамадзян ад комінаў цягнецца дымок… Добра, калі дбайны гаспадар прывеў за лета сваю печку ў належны стан. А гэта зусім няцяжка – падмазаць расколіны, пабяліць комін, замацаваць топачную дзверку, вычысціць комін ад сажы.

🔌Акрамя таго, штогод неабходна мяняць батарэйку ў апавяшчальніку і пільна сачыць за станам электрасетак у доме. Як паказвае жыццё, не ўсе домаўладальнікі звяртаюць належную ўвагу на гэтыя пытанні. Вынік – рост пажараў у асенне-зімовы час.

Не ўсе людзі чытаюць мясцовую газету – такім чынам, не ведаюць сітуацыю з пажарамі ў раёне; далёка не кожны карыстаецца інтэрнэтам, дзе можна пачытаць пра прычыны ўзгаранняў. І не надта ахвотна ідуць людзі на сельскія сходы, дзе асвятляецца дадзеная тэматыка. Выхад застаецца адзін – патруляванне выратавальнікамі жылога сектара. Выхадныя дні – не выключэнне. Дапамагала працаваць ратавальнікам і Валерыя Шмарлоўская, актывістка клуба юных ратавальнікаў «Сірэна».